Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Бібліятэка

Бібліятэка - структурнае падраздзяленне, якое збірае і ажыццяўляе захоўванне твораў друку і пісьменства для грамадскага карыстання, а таксама вядучае даведачна-бібліяграфічную працу.

Найвялікшы скарб – добрая бібліятэка

В.Г.Бялінскі

Рэжым працы бібліятэкі:

Панядзелак-8.15 да 17.00

Аўторак - 8.15 да 17.00

Серада - 8.15 да 17.00

Чацвер - 8.15 да 17.00

Пятніца - 8.15 да 15.45

Абедзенны перапынак: 13.15 -13.45

Выхадны - субота, нядзеля.

Бібліятэкар –

Сямёнава Галіна Іванаўна

   


Арганізацыя дзейнасці і структура бібліятэкі

Асноўная задача бібліятэкі: садзейнічаць пашырэнню агульнаадукацыйных ведаў і павышэнню культурна-тэхнічнага і прафесійнага ўзроўню навучэнцаў і інжынерна-педагагічных работнікаў.

Аб'ём бібліятэчнага фонду складае 23916 экзэмпляраў:

  • 5574 падручнікаў па агульнаадукацыйных прадметах,
  • 6361 па спец. прадметам
  • 300 даведачнай,
  • 1500 экзэмпляраў вучэбна-метадычнай літаратуры,
  • 10160 экзэмпляраў мастацкай літаратуры,
  • 21 найменняў перыядычных выданняў.

У дапамогу навучальнаму працэсу:

  • бібліятэка аказвае дапамогу навучэнцам, выкладчыкам, майстрам вытворчага навучання, супрацоўнікам ліцэя ў падборы адпаведнай літаратуры,
  • праводзіць агляды новых паступленняў літаратуры на ІМС,
  • складае спісы новых паступленняў літаратуры,
  • афармляе тэматычныя выставы,
  • забяспечвае навучальны працэс літаратурай,
  • дапамагае ў напісанні дыпломных, кантрольных і творчых работ,
  • рэкламуе літаратуру ў дапамогу навучальна-выхаваўчаму працэсу.

У бібліятэцы працуюць абанемент і чытальная зала.

Абанемент прадстаўлены:

  • картатэкай падручнікаў,
  • картатэкай перыядычных выданняў,
  • электронным каталогам.
  • Інфармацыйная падтрымка: бібліятэка дае магчымасць чытачам выкарыстоўваць у рабоце новыя інфармацыйныя тэхналогіі.

Чытальная зала абсталявана: 2 кампутарамі, лакальнай сеткай і інтэрнэтам, а таксама друкаркай і ксераксам.

У нашай бібліятэцы чытачы могуць:

  • абраць любую літаратуру на свой густ і інтарэсам,
  • атрымаць любую кансультацыю па абранай літаратуры,
  • карыстацца каталогамі і картатэкамі,
  • пачытаць газеты і часопісы, пазнаёміцца ​​з навінкамі,
  • прыняць удзел у гульнях і віктарынах, сустрэчах з беларускімі пісьменнікамі.


Асноўныя выхаваўчыя напрамкі ў працы бібліятэкі:

  • ідэалагічнае,
  • грамадзянскае і патрыятычнае,
  • духоўна-маральнае,
  • эканамічнае,
  • эстэтычнае,
  • экалагічнае,
  • сямейнае і гендэрнае,
  • працоўнае і прафесійнае,
  • здаровы лад жыцця.


Рэалізацыя ўсіх напрамкаў ажыццяўляецца з дапамогай правядзення наступных мерапрыемстваў:

  • кніжных выставак,
  • пазнавальных гадзін,
  • літаратурна-мастацкіх кампазіцый
  • урокаў мужнасці для падлеткаў,
  • сустрэчы з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі,
  • супрацоўніцтва з бібліятэкай №18 г. Мінска

Раздзелы сайта