Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Іміджавая пляцоўка МНС

Дзіцячая гульнявая пляцоўка - гэта маленькі свет для дзіцяці, у якім ён кожны дзень адкрывае нешта новае.

МНС у сваёй працы па навучанні дзяцей правілам бяспекі прымяняе зусім розныя метады і стараецца ісці ў нагу з часам. Самы папулярны і дзейсны метад навучання дзяцей - гэта гульня. Дзіця праз гульню значна хутчэй запамінае не толькі алгарытмы дзеянняў у розных небяспечных сітуацыях, але і вучыцца прадпрымаць дзеянні, якія дазволяць ім не патрапіць у такія сітуацыі.

Менавіта з гэтай мэта ў краіне, на пастаяннай аснове ствараюцца іміджавыя пляцоўкі. У Савецкім раёне г.Мінска такія пляцоўкі дзве, яны заўсёды карыстаюцца папулярнасць у дзяцей і бацькоў. З улікам дынамічнай забудовы раёна шматкватэрнымі жылымі дамамі, у хуткім часе, дзіцячых гульнявых пляцовак у стылі МНС стане яшчэ больш.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта