Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Будынка падвышанай небяспекі

Будынкі і збудаванні падвышанай небяспекі - гэта тое месца, у якім пры пэўным збегу абставінаў можа адбыцца бяда.

У кожным раёне г.Мінска існуюць такія будынкі і збудаванні, у якіх ужо на працягу некалькіх гадоў ніхто не пражывае альбо не вядзецца ніякая дзейнасць, такія будынкі носяць назву «неэксплутаваныя» або «непрыдатныя». Савецкі раён у гэтым пытанні не выключэнне. Штотыдзень работнікі Савецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць агляд такіх будынкаў. Дадзеная праца, у першую чаргу, накіравана на папярэджанне гібелі людзей, якія апынуўшыся ў складанай жыццёвай сітуацыі, шукаюць для сябе месца начлегу ў такіх будынках. Пры кожным аглядзе работнікамі надаецца ўвага пытанню даступнасці ў такія будынкі, а таксама наяўнасці прыкмет начлегу асоб без пэўнага месца жыхарства. У выпадках выяўленні недахопаў, прымаецца поўны комплекс мер па іх ліквідацыі, з прыцягненнем усіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі раёна.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта