Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мерапрыемства "Аб небяспецы зімовага вадаёма"

Работнікі Савецкага РАНС шукаюць і знаходзяць свае арыгінальныя спосабы давядзення да дарослых і дзяцей неабходнай інфармацыі ў сферы бяспекі. Вось і ў кінатэатры "Кастрычнік" прадстаўнікамі раённага аддзела па НС было праведзена мерапрыемства ў рамках прафілактычнай акцыі "Бяспека ў кожны дом!" для навучэнцаў і педагогаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў раёна. У ходзе мерапрыемства наведвальнікам кінатэатра ў якасці нагляднай агітацыі раздалі лістоўкі-памяткі "Лёд і вада - двайная бяда". Тут жа, перад пачаткам кінасеансу, пагаварылі з наведвальнікамі кінатэатра аб правілах паводзін на вадзе і мерах бяспекі ў зімовы перыяд, найбольшую ўвагу надалі пытанню бяспекі на лёдзе. Патлумачылі, як выглядае найбольш трывалы лёд і як выглядае той лёд, на які выходзіць вельмі небяспечна. Таксама паведалі, што рабіць калі ўсё ж трапілі ў ледзяную пастку. Пасля заканчэння гутаркі ўсім гасцям быў прадэманстраваны мультфільм з серыі "Чароўная кніга".

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта