Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў

Павінен ведаць:

  • прыладу і правілы наладкі абслугоўваючага абсталявання;
  • пароды драўніны, яе ўласцівасці і заганы;
  • правілы завострывання свердзелаў рэжучага інструмента;
  • прыпускі і допускі на апрацоўку; правілы ўстаноўкі равучага інструмента;
  • прымяненне шаблонаў;
  • прызначэнне пымяняемага кантрольна-вымяральнага інструмента;
  • стандарты і тэхнічныя ўмовы на прадукцыю, якая апрацоўваецца;
  • спосабы раскрою фанеры і фанернай прадукцыі;
  • патрабаванні, што прад'яўляюцца да якасці прапаркі нарыхтовак.

Некаторыя віды работ:

  • Свідраванне адтулін у вузлах і дэталях на аднашпіндзельных і многашпиіндзельных станках з механічнай падачай.
  • Выбарка гнёздаў ў дэталях і вузлах на свідравальна-пазавальных і ланцуговадзяўбальных станках.
  • Струганне і прафіляванне нарыхтовак і дэталяў на наладжаных чатырохбаковых габлявальных і калёвачных станках.
  • Габлёўка брусковых дэталяў на аднабаковых рэйсмусавых станках.
  • Габлёўка ў кут, беражкі і пласт брусковых дэталяў на фугавальных станках.
  • Габлёўка габлюшкі розных спецыфікацый на стружкавых станках, самастойна наладжаных.
  • Набор шчытоў з рэек і сшыўка іх на сшывальным станку.
  • Такарная апрацоўка дэталяў сярэдняй складанасці. Фрэзераванне па лінейцы пазу, чвэрці, фаскі, галтэлі і да т.п. у брусковых дэталях мяккіх парод драўніны.
  • Фрэзераванне паглыбленняў пад фурнітуру ў брусковых і неабліцаваных шчытавых дэталях.
  • Перфарыраванне драўнінавалакністых пліт на перфарыруючых станках. Ўстаноўка рэжучай прылады.
  • Выбарка руста (канаўкі) у драўнінавалакністых плітах на пазіцыйных рустовочных станках па зададзеных памерах.
  • Разметка і выразка узораў для фізіка-механічных выпрабаванняў з розных відаў фанеры, фанернай прадукцыі ў адпаведнасці са стандартамі.

Раздзелы сайта