Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Абліцоўшчык-плітачнік

Абліцоўванне ўяўляе сабой пакрыццё паверхняў канструкцыйных элементаў будынкаў і збудаванняў, выкананае з прыродных або штучных матэрыялаў, якія звычайна адрозніваюцца высокімі ахоўнымі і дэкаратыўнымі якасцямі. Абліцоўванне надае будынку прыгожы, закончаны выгляд, павышае ўстойлівасць паверхняў да ўздзеяння вільгаці і тэмпературы, павялічвае даўгавечнасць будынкаў, паляпшае санітарна-гігіенічныя ўмовы ў памяшканнях.

Працоўныя абавязкі:

  • Абліцоўшчык-плітачнік выконвае аздабленне фасадаў будынкаў керамічнымі і бетоннымі плітамі.
  • Выконвае кладку каменных і бетонных прыступак вонкавых лесвіц.
  • Ўсталёўвае тумбы агародж і парапетаў з часанага каменю.
  • Выконвае абліцоўванне набярэжных і пралётных збудаванняў мастоў.
  • Выконвае работы па ўкладцы пліткавых падлог і абліцоўванні ўнутраных паверхняў сцен лазняў, пральняў, санітарных вузлоў, ванных пакояў.
  • Сартуе керамічную плітку па выглядзе, памеры, колеру.
  • Рыхтуе растворы, ачышчае паверхні перад кладкай керамічнай пліткі.
  • Рамантуе абліцаваныя паверхні.

Раздзелы сайта