Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Муляр

Прафесія муляра запатрабавана ў будаўнічых і рамонтна-будаўнічых арганізацыях. Па ўмовах працы прафесія з'яўляецца мужчынскай і распаўсюджваецца на асоб,якім большза18 год. Ўзровень кваліфікацыі муляра залежыць ад складанасці выконваемых работ і вызначаецца тарыфным разрадам. У адпаведнасці з Адзіным тарыфна-кваліфікацыйным даведнікам работ і прафесій рабочых (АТКД) муляр можа мець 2-6 тарыфныя разрады. Пры неабходнасці муляр можа авалодаць такімі роднаснымі і сумежнымі прафесіямі, як абліцоўшчык-плітачнік, абліцоўшчык натуральным каменем, пячнік, мазаічнік.

У абавязкі муляра ўваходзяць:

  • мур сцен, калон з цэглы і дробных блокаў пад тынкоўку з расшыўкай швоў па ходзе мура;
  • мур з адначасовым абліцоўваннем дэкаратыўнай каляровай цэглай па зададзеным малюнку;
  • будова падмуркаў з бутавага каменю і цаглянага друзу пад заліў;
  • будова гарызантальнай гідраізаляцыі падмурку рулоннымі матэрыяламі;
  • мантаж у каменных будынках жалезабетонных бэлек, пліт перакрыццяў і пакрыццяў, перагародак, лесвічных маршаў, пляцовак, балконных пліт, прыступак, зборных бетонных і жалезабетонных элементаў канструкцый, якія ўжываюцца пры ўзвядзенні каменных мастоў і гідратэхнічных збудаванняў і г.д.

Інтарэсы, схільнасці і здольнасці:

Неабходна наяўнасць цікавасці да будаўнічых прац. У дзейнасці муляра важная схільнасць да фізічнай працы і манатоннай працы, гатоўнасць да працы ў неспрыяльных умовах надвор'я і на вышыні.

Раздзелы сайта