Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аддзяленне дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў

Аддзяленне было адкрыта на базе ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны прафесійнай ліцэй № 12 будаўніцтва» 1 верасня 2017 года.

У аддзяленні ажыццяўляецца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў школ Першамайскага раёна горада Мінска па васьмі прафесіях ў рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне»:

  • слесар па рамонце аўтамабіляў;
  • кухар;
  • афіцыянт;
  • медыцынскі рэгістратар;
  • сакратар;
  • кветкавод; працоўны зялёнага будаўніцтва;
  • цырульнік;
  • Аператар ПЭВМ.

Навучальны працэс аддзялення арганізуецца ў вучэбных кабінетах, лабараторыі (вучэбна-вытворчых майстэрнях), аснашчаных неабходным абсталяваннем. Маецца вучэбна-вопытны ўчастак.

Для развіцця прафесійнай арыентацыі навучэнцаў арганізуюцца азнаямленчыя экскурсіі, майстар-класы, а таксама штогод праводзіцца конкурс прафесійнага майстэрства па напрамках.

У перыяд навучання вучні абавязаны выконваць правілы ўнутранага распарадку ліцэя, падтрымліваць дысцыпліну і парадак у месцах агульнага карыстання і падчас навучальнага працэсу, выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў ліцэя.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта