Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 116 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе ўстановы адукацыі (іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць)" рэгулюецца парадак стварэння і функцыянавання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўстановы адукацыі.

У сваёй дзейнасці СППС ўстановы адукацыі кіруецца міжнароднымі актамі ў галіне абароны правоў дзяцей, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, палажэннем аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе ўстановы адукацыі і яго ўстаноўчымі дакументамі.

Мэтай дзейнасці СППС установы адукацыі з'яўляецца сацыяльная адаптацыя навучэнцаў i аптымізацыя адукацыйнага працэсу.

СППС установы адукацыі вырашае наступныя задачы:

  • забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў;
  • аказанне псіхалагічнай дапамогі навучэнцам.

Дзейнасць СППС установы адукацыі будуецца на прынцыпах:

  • законнасці, павагі і захавання правоў, законных інтарэсаў і свабод удзельнікаў адукацыйнага працэсу, добраахвотнасці атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі, даступнасці атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі,
  • прыватнасці, навуковай абгрунтаванасці, прафесіяналізме.

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю СППС установы адукацыі ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў адпаведнасці з палажэннем аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе ўстановы адукацыі.

Спецыялістамі СППС установы адукацыі з'яўляюцца педагог сацыяльны і педагог-псіхолаг.

Дзейнасць СППС установы адукацыі ажыццяўляецца на аснове плана работы СППС установы адукацыі. Аб'ём, формы, працягласць сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі вызначаюцца спецыялістамі СППС установы адукацыі з улікам узросту навучэнцаў, характару праблем, аналізу і перспектыў іх рашэння.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная дапамога можа аказвацца індывідуальна або ў складзе групы.

СППС установы адукацыі аказвае сацыяльна-педагагічную дапамогу непаўналетнім навучэнцам са згоды і ва ўзаемадзеянні з бацькамі або іншымі законнымі прадстаўнікам навучэнцаў, з улікам меркавання самога непаўналетняга. Аказанне псіхалагічнай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 1 лiпеня 2010 года «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі» і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Раздзелы сайта