Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

БРСМ

Сучасны вучэбна-выхаваўчы працэс шмат у чым вызначаецца ўзаемасувяззю навучальнай установы з моладзевымі арганізацыямі і аб'яднаннямі. Так і першасная арганізацыя (ПА) ліцэя, цесна супрацоўнічаючы з РК ГА «БРСМ» Савецкага раёна і рэалізуючы свае праекты і праграмы, вырашае пытанні фарміравання маральнасці. Навучэнцы, члены БРСМ, заўсёды з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ва ўсіх справах і пачынаннях нашай першаснай арганізацыі, з задавальненнем прымаюць удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца РК і ГК ГА «БРСМ» г. Мінска. ПА актыўна ўдзельнічае ў агульналіцэйскіх справах, ініцыюе свае пачынанні, прымае ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца выхаваўчай службай.

Першасная арганізацыя з моманту свайго ўзнікнення і па сённяшні дзень працягвае актыўна працаваць па наступных напрамках: супрацоўніцтва, ідэалогія і патрыятызм, экалогія, ЗОЖ, вольны час. У ліцэі рэгулярна праводзяцца сходы па агітацыі вучняў у рады нашай ПА; справаздачна-выбарчыя сходы; праводзіцца вучоба і паседжанні актыву; плённа працуе камітэт ПА; вядзецца ўся неабходная дакументацыя; ажыццяўляецца работа па ўліку членаў ПА, выдачы членскіх білетаў, зборы членскіх узносаў.

Куратарамі груп сумесна з ПА ГА «БРСМ» ліцэя распрацавана тэматыка куратарскіх гадзін, сустрэч, дыспутаў па тэмах, якія закранаюць пытанні ідэйна-маральнага, грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, пытанні экалогіі, здаровага ладу жыцця, правоў чалавека, захавання гістарычнай спадчыны.

З мэтай агітацыі навучэнцаў па ўступленні ў моладзевую арганізацыю і азнаямлення з напрамкамі дзейнасці ПА ГА «БРСМ», у актавай зале ліцэя праходзяць сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніцтва раённага і гарадскога камітэтаў, арганізуецца прагляд відэафільмаў і промаролікаў для вучнёўскай моладзі; праводзіцца інфармаванне навучэнцаў аб магчымасці праявіць сябе, а таксама аб магчымасці стаць удзельнікам працоўных летніх атрадаў.

 

Раздзелы сайта