Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Iнтэрнат

Інтэрнат ліцэя - гэта 5-ціпавярховы будынак, пабудаваны ў 1969 годзе. Капітальны рамонт быў завершаны ў 2013 годзе. Інтэрнат калідорнага тыпу разлічаны на 180месцаў для пражывання. Навучэнцы пражываюць па 3 чалавекі ў пакоі.

У інтэрнаце маюцца ізалятар, душавая, пральня, сушылка, трэнажорная зала, актавая зала. На кожным паверсе размешчаны кухня, санвузлы, умывальныя пакоі, пакоі адпачынку, самападрыхтоўкі.

У інтэрнаце працуюць 2 выхавацелі. У адпаведнасці з графікамі работы праводзяць кансультацыі, адказваюць на пытанні, арганізуюць працу педагог-арганізатар, педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх.

У інтэрнаце арганізуюцца і праводзяцца розныя выхаваўчыя, спартыўна-масавыя, здаровага ладу жыцця мерапрыемствы, прымеркаваныя як да дзяржаўных святаў, так і па жаданні вучняў у адпаведнасці з планам выхаваўчай работы.

У перыяд пражывання навучэнцы маюць права карыстацца ўсімі прадстаўленымі паслугамі.

Навучэнцы абавязаны ў перыяд пражывання выконваць правілы ўнутранага распарадку, правілы пражывання, падтрымліваць чысціню і парадак у пакоі пражывання, месцах агульнага карыстання, выконваць патрабаванні работнікаў інтэрната.

 

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта