Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Матэрыяльна-тэхнічная база

У ліцэі для тэарэтычнага навучання навучэнцаў адведзена 18 вучэбных кабінетаў і дадаткова два кабінеты, у якіх выкладаецца інфарматыка і прыкладная інфарматыка.

У кабінетах №№ 207, 211, 212, 213, 214, 316, 320, 321, 322, 323, 324, 325, 410, 412 вывучаюцца навучальныя прадметы агульнаадукацыйнага кампаненту, у кабінетах №№ 230, 302, 305, 311, 313 , 315 - прадметы спецыяльных дысцыплін. Усе кабінеты цалкам укамплектаваныя вучнёўскай мэбляй, вучнёўскім дошкамі, стэндамі, шафамі, секцыямі, за выключэннем кабінета № 315. Паводле задумы сацыяльных партнёраў шафы і секцыя ў дадзеным кабінеце не прадугледжаны, бо на сценах размяшчаюцца сучасныя ўзоры ад замежных партнёраў. Гэты кабінет створаны ў рамках эксперыментальнай дзейнасці для навучання навучэнцаў навыкам кладкі падлогавых пакрыццяў.

Для арганізацыі вытворчага навучання ў ліцэі абсталявана 11 вучэбных майстэрняў:

  • майстэрня укладчыкаў падлогавых пакрыццяў;
  • вучэбна-метадычная майстэрня Festool;
  • майстэрня малярных работ;
  • майстэрня тынкавых работ;
  • майстэрня зварачных работ;
  • майстэрня слясарных работ;
  • майстэрня механічнай апрацоўкі драўніны;
  • майстэрня ручной апрацоўкі драўніны;
  • майстэрня каменных работ;
  • майстэрня шліфавальных работ;
  • майстэрня цеплаізаляцыйных работ;
  • майстэрня каркасна-абшыўных канструкцый сухога будаўніцтва.

У майстэрнях «малярных работ», «Тынкавыхработ», «укладчыкаў падлогавых пакрыццяў», вучэбна-метадычнай майстэрні Festool праводзяцца навучальныя семінары і майстар- класы з партнёрамі і кампаніямі ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь ТAA «Илмакс», ЗТАА «Кондор», кампаніямі Festool i Kiesel, ТА «UzinUtzAG», ТАА «Корпорация М8» і інш.

Па ініцыятыве Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама пры падтрымцы айчынных і замежных партнёраў на базе ліцэя ў красавіку 2013 года адкрыты рэсурсны цэнтр навучання па спецыяльнасці 3-70 02 54 «Аддзелачныя будаўнічыя работы».

Матэрыяльна-тэхнічная база навучальных кабінетаў пастаянна ўмацоўваецца: паэтапна ажыццяўляецца капітальны і касметычны рамонты; адбываецца аснашчэнне новым і сучасным абсталяваннем.

Раздзелы сайта