Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Метадычная работа

На сучасным этапе ўдасканалення дзейнасці ў сістэме прафесійнай адукацыі аб'ектыўна павышаецца роля метадычнай работы, якая становіцца найважнейшым звяном сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі.

У ліцэі ажыццяўляюцца такія прыярытэтныя задачы метадычнай работы як:

  • павышэнне агульнага ўзроўню прафесійна-тэхнічнай культуры педагогаў;
  • павышэнне ўзроўню метадалагічнай, псіхолага-педагагічнай і прадметна-метадычнай падрыхтоўкі педагогаў;
  • фарміраванне інавацыйнай накіраванасці ў дзейнасці педагагічнага калектыву, што выяўляецца ў сістэматычным вывучэнні, абагульненні і распаўсюджванні педагагічнага вопыту;
  • ўзбагачэнне сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі, формамі і метадамі навучання і выхавання;
  • арганізацыя работы па вывучэнню новых нарматыўных дакументаў, інструктыўна-метадычных матэрыялаў;
  • аказанне метадычнай і кансультацыйнай дапамогі ў арганізацыі педагагічнага самаадукацыі.

Агульнае кіраўніцтва метадычнай работай у ліцэі ажыццяўляе дырэктар. У склад метадычнай службы ўваходзяць:

  • метадыст;
  • намеснікі дырэктара ліцэя, якія курыруюць пэўны накірунак ў ліцэі;
  • старшыні метадычных камісій;
  • вядучыя педагагічныя работнікі, у тым ліку і педагогі, якія ўзначальваюць школу маладога педагога, настаўнікі.

Метадычная работа рэалізуецца па наступных напрамках:

  • дыягностыка-аналітычная дзейнасць;
  • арганізацыйна-метадычная дзейнасць;
  • вучэбна-метадычная дзейнасць;
  • індывідуальная метадычная работа;
  • інфармацыйная дзейнасць;
  • арганізацыйна-кіруючая дзейнасць.

Планаванне і арганізацыю метадычнай работы педагагічныя работнікі праводзяць у адпаведнасці з функцыянальнымі абавязкамі, распрацаванымі на аснове тарыфна-кваліфікацыйнай характарыстыкі.

Індывідуальная метадычная работа, якая з'яўляецца асноўнай формай удасканалення педагагічнага майстэрства, праводзіцца па наступных напрамках:

  • вывучэнне навуковай, вучэбна-метадычнай літаратуры, нарматыўных дакументаў, звязаных з практычнай дзейнасцю;
  • стварэнне навукова-метадычнага забеспячэння выкладання прадметаў і прафесій;
  • вывучэнне і ўкараненне сучасных тэхналогій навучання ў адукацыйны працэс;
  • аналіз, карэкціроўка, распрацоўка вучэбна-праграмнай дакументацыі;
  • удзел у рабоце педагагічнага і метадычнага саветаў, метадычных камісій, семінараў, творчых аб'яднанняў педагогаў і г.д.

Метадычная работа плануецца кожным педагагічным работнікам на год.

Мэты і змест метадычнай работы педагагічных работнікаў ўзаемазвязаны з мэтамі навучальнай установы.

Формы калектыўнай метадычнай работы ў ліцэі:

  • педагагічныя саветы,
  • метадычныя парады,
  • інструктыўна-метадычныя нарады,
  • метадычныя камісіі,
  • творчыя групы,
  • педагагічныя майстэрні,
  • адкрытыя ўрокі,
  • семінары-практыкумы,
  • лекторыі, канферэнцыі,
  • конкурсы,
  • дзелавыя гульні і г.д.

Вынікі метадычнай работы перыядычна абмяркоўваюцца на калегіяльным,калектыўным і індывідуальным узроўнях.

На першых двух узроўнях у форме справаздачы разглядаюцца прамежкавыя вынікі метадычнай дзейнасці, праводзіцца адпаведная карэкціроўка ў дзеяннях, прымаюцца канчатковыя рашэнні і вынікі аб праведзенай працы, афармляюцца пратаколы.

Нярэдка вынікі метадычнай работы падводзяцца ў форме:

  • творчая справаздача;
  • аўкцыён ідэй;
  • метадычныя выставы і г.д.

Раздзелы сайта