Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Рух WorldSkills

WORLDSKILLS – гэта міжнародны некамерцыйнырух, мэтай якога з'яўляецца павышэнне статусу прафесійнай адукацыі і стандартаў прафесійнай падрыхтоўкі і кваліфікацыі ва ўсім свеце.

МІСІЯ WORLDSKILLS INTERNATIONAL: «Развіццё прафесійных кампетэнцый і павышэнне прэстыжу высокакваліфікаваных кадраў, дэманстрацыя важнасці ўменняў і навыкаў для эканамічнага росту і асабістага поспеху».

Конкурс WorldSkills - гэта найбуйнейшае ў свеце спаборніцтва прафесійнага майстэрства, своеасаблівыя алімпійскія гульні для навучэнцаў каледжаў, студэнтаў універсітэтаў, маладых кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў ва ўзросце да 22 гадоў, якоеправодзіцца кожныя два гады ў міжнародным фармаце па 6 сектарах сусветнай эканомікі:

  • Транспарт і лагістыка
  • Будаўніцтва і тэхналогія будаўнічай вытворчасці
  • Тэхналогія вытворчасці і тэхналогія машынабудавання
  • Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
  • Выяўленчае мастацтва і мода
  • Сацыяльна-бытавое абслугоўванне

У спаборніцтвах прымаюць удзел як пачынаючыя рабочыя і спецыялісты ў якасці канкурсантаў, так і вядомыя прафесіяналы, спецыялісты, майстры вытворчага навучання і настаўнікі - у якасці экспертаў, якія ацэньваюць выкананне задання.

Канкурсанты прадстаўляюць лепшых сваіх аднагодкаў і адбіраюцца на прафесійных чэмпіянатах ў краінах-сябрах WorldSkills. Яны дэманструюць як свае прафесійныя навыкі, так і індывідуальныя і калектыўныя якасці, рэалізуючы пастаўленыя перад імі задачы, якія яны вывучаюць і / або выконваюць на сваім працоўным месцы. Удзел у спаборніцтвах дае магчымасць канкурсантам прадэманстраваць узровень прафесійнай падрыхтоўкі ў той краіне, якую яны прадстаўляюць, і атрымаць вопыт для будучага прафесійнага развіцця.

Навучэнцы і выпускнікі ліцэя актыўна прымаюць удзел у руху WorldSkills. Намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню, Удавенка І. Р., з'яўляецца міжнародным экспертам WorldSkills.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта