Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навуковае таварыства

Інтэлектуальны клуб вучняў (IКВ) "ARTIBUS" - добраахвотнае творчае фармаванне, якое аб'ядноўвае навучэнцаў i выкладчыкаў, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага ўзроўню ў розных галінах навукі, тэхнікі, культуры.

Членамі інтэлектуальнага клуба могуць стаць:

  • навучэнцы або творчыя групы навучэнцаў 1-3 курсаў па ўласным жаданні і навучэнцы, якія атрымалі рэкамендацыі ад выкладчыкаў;
  • педагагічныя работнікі;
  • адміністрацыя ліцэя;
  • іншыя спецыялісты;
  • законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў ліцэя.

Мэтай ІКВ з'яўляецца стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных, творчых здольнасцяў навучэнцаў.

Праца ІКВ вядзецца па наступных напрамках:

  • лінгвістычны;
  • філалагічны;
  • прыродазнаўчы;
  • грамадазнаўства;
  • матэматыка і інфарматыка;
  • здаровы лад жыцця.

Раздзелы сайта