Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №12 будаўніцтва створаны 25 чэрвеня 1946 года.

Выпускнікі ліцэя прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве трактарнага і маторнага заводаў, будавалі Мінск-Арэну, гасцініцу «Мінск», Нацыянальную бібліятэку, пабудавалі будынак нашага ліцэя і шэраг іншых аб'ектаў.

Выпускнікоў ліцэя можна сустрэць на будоўлях Масквы і Санкт-Пецярбурга, Сібіры і Далёкага Усходу, Казахстана і іншых краін.

За выдатныя поспехі ў навучанні і выхаванні маладых кваліфікаваных рабочых ліцэй быў узнагароджаны граматай Вярхоўнага савета БССР і памятным сцягам ЦК КПБ.

Багаты вопыт і імкненне да інавацый падштурхнулі да адкрыцця новай прафесіі - «Укладчык падлогавых пакрыццяў»!

Сумесна з фірмай АТ "UZINAGUtz" (Германія) - вядучым еўрапейскім вытворцам прадукцыі па ўкладцы падлог, ЗП «Косвік» - вытворцам паркета і ТАА «Илмакс» - вытворцам сухіх будаўнічых сумесяў, на базе ліцэя адкрыты «Цэнтр навучання па кваліфікацыі «Укладчык падлогавых пакрыццяў», які абсталяваны найноўшым абсталяваннем для ўкладкі падлог.

Візітнай карткай навучальнага цэнтра з'яўляецца скіраванасць на практычнае навучанне, што дазваляе рыхтаваць канкурэнтаздольных спецыялістаў па кваліфікацыі «Укладчыкаў падлогавых пакрыццяў».

Веданне еўрапейскіх тэхналогій і навыкі працы з сучаснымі будаўнічымі матэрыяламі дазваляюць выпускнікам па дадзенай кваліфікацыі быць канкурэнтаздольнымі на рынку працы як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў краінах Еўрасаюза.

МЫ РЫХТУЕМ

На аснове базавай адукацыi з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі (тэрмін навучання 3 гады):

  • тынкоўшчык; маляр будаўнічы; абліцоўшчык-плітачнік (юнакі і дзяўчаты);
  • слесар-сантэхнік; мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання; электразваршчык ручной зваркі (юнакі);
  • муляр; тынкоўшчык; абліцоўшчык-плітачнік (юнакі);
  • мантажнік каркасна-абшыўных канструкцый сухога будаўніцтва; сталяр; цясляр (юнакі);
  • мантажнік каркасна-абшыўных канструкцый сухога будаўніцтва; тынкоўшчык; маляр будаўнічы (юнакі);
  • цясляр-бетоншчык; укладчыкаў падлогавых пакрыццяў (юнакі).


На аснове агульнай сярэдняй адукацыі (тэрмін навучання 1 год):

  • тынкоўшчык; маляр будаўнічы (юнакі і дзяўчаты);
  • тынкоўшчык; ізаліроўшчык на тэрмаізаляцыі (юнакі і дзяўчаты).

   

 

 

ЛIЦЭЙ СЁННЯ

  • 21 вучэбны кабінет
  • 11 вучэбна-вытворчых майстэрняў
  • 2 кампутарных класы
  • Інтэрнат на 250 месцаў (вул. Усходняя, 170)
  • Спартыўная зала
  • Актавая зала
  • Канферэнц- зала
  • Медпункт
  • Бібліятэка
  • Сталовая, буфет

Гісторыя ліцэя

Будынак ліцэя ў 1984 годзе.

   Вучэбны корпус, на базе якога ліцэй знаходзіцца
з 1984/02/06 года.

УА "Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №12 будаўніцтва» была утворана 25 чэрвеня 1946 года. Першапачатковая назва ФЗА (фабрычна-завадская адукацыя) -52. Тэрмін навучання быў тады 6 месяцаў – была вострая патрэба ў будаўніках. У 1954 году ФЗА-52 былоперайменавана ў ФЗА-10. Тэрмін навучання заставаўся ранейшым - 6 месяцаў. У 1956 году ФЗА-10 было перайменавана ў Будаўнічае вучылішча №10. Тэрмін навучання быў павялічаны да 10 месяцаў. У 1958 годзе вучылішча было пераўтворана ў вучылішча з двухгадовым тэрмінам навучання. З чэрвеня 1963 года вучылішча былоперайменаванаў Гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча №63. У 1984 годзе вучылішча было рэарганізавана ў Мінскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча №63. У 1989 годзе - у Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №63 будаўнікоў. З 12.02.2004 года вучылішча мела назву УА «Мінскае дзяржаўнае ПТВ-63 будаўнікоў».
З 01.09.2010 па цяперашні час УА "МДПТВ-63 будаўнікоў" перайменавана ў "Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №12 будаўніцтва».

Дырэктарамі ўстановы адукацыі працавалі:
ФЗА-52: Вольпаў В.А., Яблонскі А.М.;
ФЗА-10: Заштоўт К.К., Баландзін Р.А.;
МДПТВ №63: Курдзюк Ягор Рыгоравіч, Новікаў Дзмітрый Карпавіч, Ліеў Вячаслаў Барагбіевіч, Герасімовіч Леанід Нічыпаравіч, Турко Валерый Паўлавіч, Лукашэвіч Сяргей Уладзіміравіч.

Выпускнікі ліцэя і навучэнцы ў працэсе праходжання вытворчай практыкі прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве трактарнага, аўтамабільнага, маторнага, падшыпнікавага, Гродзенскага азотна-тукавага заводаў, Мінскага тонкасуконнага і Салігорскага калійнага камбінатаў, будавалі будынкі ў Мінску: аэрапорта, гасцініц «Мінск», «Спадарожнік» , дзяржцырк, Дом фізкультуры, ДСТ «Працоўныя рэзервы», жылыя дамы ў мікрараёнах: «Зялёны луг», «Чыжоўка», «Розы Люксембург», «Усход», «Серабранка», па вул.Арлоўская, Харкаўская, пабудавалі будынак нашага ліцэя і шэраг іншых аб'ектаў.

Выпускнікоў нашага ліцэя можна сустрэць на будоўлях Масквы і Ленінграда, Сібіры і Далёкага Усходу, Казахстана, Беларусі.

За выдатныя поспехі ў справе навучання і выхавання маладых кваліфікаваных рабочых ліцэй быў узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР і памятным сцягам ЦК КПБ, Саўміна БССР, Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і Белсавпрафа - як сімвал працоўнай доблесці на вечнае захоўванне.

Больш чым за 70 гадоў свайго існавання ліцэй падрыхтаваў звыш 16 тысяч 593 спецыялістаў па розных спецыяльнасцях.

Асноўнай мэтай дзейнасці ліцэя з'яўляецца:

Падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых для будаўнічых прадпрыемстваў на аснове бесперапыннага ўдасканалення вучэбна-вытворчага працэсу, укаранення сучасных адукацыйных тэхналогій, выкарыстання эфектыўных формаў і метадаў выхаваўчай працы.

ПРЫЯРЫТЭТНЫЯ ЗАДАЧЫ:

  • Падрыхтоўка кадраў неабходнай кваліфікацыі па заяўках будаўнічых прадпрыемстваў у адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў прафесійнай адукацыі.
  • Стварэнне рэспубліканскай эксперыментальнай пляцоўкі для адкрыцця і ўкаранення ў вучэбна-вытворчы працэс новай кваліфікацыі «Укладчык падлогавых пакрыццяў».
  • Фарміраванне ў вучняў ліцэя асноватворных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць ідэалогіі Беларускай дзяржавы, актыўнай грамадзянскай і асобаснай пазіцыі. Арганізацыя мэтанакіраванай працы з работнікамі ліцэя, вучнямі і іх бацькамі па вырашэнні задач выхавання і развіцця гарманічнай асобы навучэнца.
  • Удасканаленне работы па кадравым забеспячэнні навучальнага працэсу, павышэнню прафесійнага і метадычнага майстэрства работнікаў, якія забяспечваюць неабходны ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў.
  • Ажыццяўленне маніторынгу вучэбна-выхаваўчага працэсу з мэтай стварэння і карэкціроўкі аптымальнай адукацыйнай прасторы.
  • Забеспячэнне выканання даведзеных паказчыкаў па напрамках дзейнасці ўстановы адукацыі. Мэтавае, эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.
  • Прапаганда сярод навучэнцаў здаровага ладу жыцця праз сістэму псіхолага-педагагічнай, выхаваўчай і спартыўна-масавай работы, арганізацыю рацыянальнага харчавання.
  • Развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ліцэя.
  • Забеспячэнне выканання санітарна-гігіенічных умоў, бяспечных умоў працы работнікаў і вучняў пры арганізацыі і ажыццяўленні вучэбна-выхаваўчага і вытворчага працэсу.
  • Далейшае ўмацаванне сувязяў з будаўнічымі прадпрыемствамі па пытаннях стварэння ўмоў для якаснай падрыхтоўкі кадраў. Аптымізацыя пераліку базавых арганізацый шляхам заключэння дагавораў з прадпрыемствамі будаўнічага профілю, якія маюць аптымальныя ўмовы для вытворчага навучання, практыкі навучэнцаў, якія выкарыстоўваюць сучаснае абсталяванне і прагрэсіўныя метады будаўніцтва.
  • Удасканаленне форм і метадаў прафарыентацыйнай работы, якія дазваляюць забяспечыць выкананне плана прыёму навучэнцаў, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Раздзелы сайта